Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты сканфіскавалі “Magazyn Polski na Uchodźstwie”


Мечыслаў Яскевіч

Мечыслаў Яскевіч

Шчучынскія міліцыянты сканфіскавалі каля 450 асобнікаў часопісу “Magazyn Polski na Uchodźstwie”, што выпускаюць паплечнікі Анжалікі Борыс па незарэгістраваным Саюзе палякаў.


Як паведаміў нам яе намесьнік Мечыслаў Яскевіч, іх затрымалі на дарозе. Міліцэйская машына чакала на шашы Горадня — Менск за Шчучынам. Мечыслава Яскевіча і кіраўніка таварыства вэтэранаў Арміі Краёвай і Другой сусьветнай вайны Вераніку Сэбасьцьяновіч даставілі ў РАУС, дзе часопіс сканфіскавалі, а затрыманых праз тры гадзіны адпусьцілі.

Яны ехалі наведаць перад Вялікаднем паплечнікаў па арганізацыі, патлумачыў нам Мечыслаў Яскевіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG