Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два разы я ўдзельнічаў у мясцовых выбарах як кандыдат. З 2003 па 2007 быў дэпутатам раённага савету, каардынатарам Асамблеі дэпутатаў мясцовых саветаў.

Я ведаю, што ўдзел у мясцовых выбарах у якасьці кандыдата — гэта магчымасьць набыць досьвед вядзеньня выбарчай кампаніі. Самастойны ўдзел у выбарах нараджае сапраўдных лідэраў, бо асабістыя адчуваньні зьяўляюцца самымі моцнымі. Пасьпяховая кампанія дае ўпэўненасьць у сабе, незалежна ад выніку падліку галасоў.

Нават калі ёсьць мінімальныя шанцы стаць дэпутатам — варта ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі. Ці былі шанцы перамагчы — стане вядома пасьля выбараў, але дакладна, што адсутныя прайграюць.

Урэшце, праходжаньне ў мясцовы савет дае разуменьне працы дзяржаўнай сыстэмы, якое вельмі патрэбнае як для апазыцыйнага змаганьня, так і для будучага кіраваньня.

Я маю намер балятавацца ў прэзыдэнты ў 2011 годзе і большасьць часу прысьвячаю падрыхтоўцы да прэзыдэнцкіх выбараў. Але я заахвочваў сваіх сяброў да вылучэньня ў мясцовыя саветы, а цяпер дзялюся досьведам вядзеньня кампаніі з тымі, каго зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты.

michalevic.livejournal.com
Алесь Міхалевіч (нар. 15 траўня 1975 г. у Менску).

Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці “палітоляг-юрыст”.

У 2004—2008 гг. — намесьнік старшыні Партыі БНФ.

Пасьля вылучэньня на пост старшыні партыі ў 2008 г. і прапановы праграмы яе рэфармаваньня выключаны з арганізацыі за публічную крытыку кіраўніцтва.

З 2003 па 2007 гг. — дэпутат Пухавіцкага раённага савету Менскай вобласьці, каардынатар Асамблеі дэпутатаў мясцовых саветаў.

27 студзеня 2010 году публічна абвясьціў аб пачатку сваёй кампаніі па вылучэньні на пост прэзыдэнта Беларусі ў якасьці незалежнага кандыдата.

Жанаты, бацька дзьвюх дачок.

Беларуская вэрсія блога: michalevic.livejournal.com

Рускамоўная вэрсія блога: mikhalevich.livejournal.com


1. Навошта я пішу блог:

Блог для мяне — гэта добрая пляцоўка для камунікацыі зь цікавымі людзьмі, магчымасьць данесьці свае ідэі наўпрост да чытачоў, без пасярэдніцтва мэдыяў.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах:

Найбольш люблю ў блогах хуткую зваротную рэакцыю, магчымасьць абмеркаваць важныя для мяне рэчы

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах:

Не люблю брыдкаслоўе ў камэнтарах і навязваньне неабгрунтаванай пазыцыі.

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць:

malishevsky.livejournal.com

hubarevich.livejoural.com

katechizis.livejournal.com

palasatka.livejournal.com

mojo_fm.livejournal.com

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG