Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве маньяк?


Ля уваходу кожнага пад’езду дамоў на вуліцы Фаціна расклееныя абвесткі з прыкметамі дзьвюх жанчын, магчыма, забітых у гэтым раёне.

Ля уваходу кожнага пад’езду дамоў на вуліцы Фаціна расклееныя абвесткі з прыкметамі дзьвюх жанчын, магчыма, забітых у гэтым раёне.

На працягу тыдня ў раёне магілёўскай вуліцы Фаціна знайшлі два расчлененыя целы жанчын.

Першае цела знайшлі 23 сакавіка. Як вызначыла сьледзтва, забітая жанчына, 1975 году нараджэньня, вяла асацыяльны лад жыцьця. Прапісаная яна была на вуліцы Маўчанскага, непадалёк ад месца жахлівай знаходкі. Афіцыйныя крыніцы са спасылкай на сьледчых пракуратуры паведамілі, што забойцам мог быць чалавек з псыхічнымі адхіленьнямі. Чуткі пра сэрыйнага маньяка начальнікам сьледчага аддзелу абласной пракуратуры Сяргеем Катрычам былі абвергнутыя. Паводле факту забойства распачалі крымінальную справу.

Учора Сяргей Катрыч прызнаў, што каля дома № 6 па вуліцы Фаціна знайшлі другое цела. Таксама расчлененае.

“31 сакавіка былі знойдзеныя парэшткі чалавечага цела. Па гэтым факце пракуратурай вобласьці заведзеная крымінальная справа “Забойства пры абцяжваючых абставінах з асаблівай жорсткасьцю. У сувязі з тым, што цела знойдзена ў непасрэднай блізасьці ад месца знаходкі першага цела, абедзьве крымінальныя справы аб’яднаныя ў адну вытворчасьць. Гэтымі справамі займаюцца сьледчыя аддзелу асабліва цяжкіх злачынстваў”.

Тым часам зьявіліся чуткі пра трэцюю ахвяру...

На гэтым месцы, паводле сьмецяроў, знайшлі другое расчлянёнае цела

Хады ў сутарэньні апячатаныя

У двары тэрмінова робяць асьвятленьне

Бакі са сьмецьцем вывезуць толькі пасьля дагляду іх зьмесьціва міліцыянтамі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG