Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На дзьве тысячы інвалідаў-вазочнікаў — адна лазьня


У Менску адчынілася першая лазьня для інвалідаў-вазочнікаў.


Адмысловае аддзяленьне пачало працу ў менскай лазьні № 4 “Серабранка”.

Пра гэта паведаміў старшыня камітэту працы, занятасьці і сацыяльнай абароны Менгарвыканкаму Анатоль Ражанец, перадае БелТА.

У лазьні абсталяваная душавая кабіна і саўна для інвалідаў-вазочнікаў.

На 1 студзеня 2010 года ў Менску налічваецца 58% аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры, якія прыстасаваны для доступу фізычна аслабленых людзей.

Усяго ў Менску больш за 109 тысяч інвалідаў, у тым ліку больш за 4 тысячы дзяцей-інвалідаў ва ўзросьце да 18 гадоў, 2,1 тысячы інвалідаў-вазочнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG