Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па берасьцейскай трасе – зьнішчальнікі, па менскай кальцавой – танкі


Архіўнае фота. У часе падрыхтоўкі да параду да 3 ліпеня ў 2009 годзе
Архіўнае фота. У часе падрыхтоўкі да параду да 3 ліпеня ў 2009 годзе

Да сярэдзіны дня 1 красавіка будзе спаралізаваны рух аўтатранспарту на ўчастку трасы M1/Е30 Берасьце-Менск-мяжа Расейскай Фэдэрацыі.


Над тэрыторыяй Дзяржынскага раёну будуць ладзіцца палёты ваенных самалётаў Су-25 і МіГ-29 206-й штурмавой авіябазы і 927-й зьнішчальнай авіябазы з наступнай пасадкай на дарожнае палатно.

Як паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі, у адпаведнасьці з задумай лётна-тактычнага вучэньня, прызямленьне на аўтатрасу праводзіцца для адпрацоўкі аўтамабільных дарогаў у якасьці запасных аэрадромаў. Упершыню пілёты Ўзброеных сілаў Беларусі пасадзілі самалёты па-за аэрадромам у красавіку 2007 года. Ад таго часу падобныя манэўры праводзяцца штогод.

Дарэчы, гэтымі днямі перакрываецца і менская кальцавая дарога. Праўда, самалёты тут не саджаюць, затое ідуць танкі. Сёлета рэпэтыцыі цяжкой тэхнікі да параду 9 траўня вырашана праводзіць не ў Менску, а на аб’язной дарозе. У першы ж дзень спроба экстранна спыніць рух аўтатранспарту на кальцавой прывяла да сур’ёзнай аварыі – кіроўца фуры не пасьпеў адрэагаваць на патрабаваньне супрацоўніка ДАІ спыніцца і машына літаральна пратараніла два легкавікі. На шчасьце, ніхто істотна не пацярпеў. Але аўтакіроўцам трэба быць пільнымі: па сустрэчнай можа пайсьці ня толькі танк, але нават самалёт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG