Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт ААН у пытаньнях правоў чалавека выказаў абурэньне ў сувязі з пакараньнем сьмерцю двух людзей, чые скаргі знаходзіліся на разглядзе камітэту.



У заяве, прынятай камітэтам на сэсіі ў Нью-Ёрку, адзначаецца, што два чалавекі, асуджаныя на сьмяротную кару, былі пазбаўленыя жыцьця, нягледзячы на зварот камітэту да беларускіх уладаў з просьбаю не выконваць прысуду.

Камітэт ААН у пытаньнях правоў чалавека падкрэсьлівае, што, выканаўшы сьмяротныя прысуды ў дачыненьні да асобаў, чые скаргі знаходзіліся на разглядзе ў камітэце, Беларусь “сур’ёзна парушыла” падпісаныя ў рамках ААН пагадненьні.

Учора нядаўняе выкананьне сьмяротнага прысуду ў дачыненьні да двух грамадзянаў Беларусі асудзіла вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу Кэтрын Эштан. Яна заклікала беларускія ўлады апублікаваць поўную інфармацыю пра выкананьне сьмяротных прысудаў, а таксама ўвесьці мараторый на найвышэйшую меру пакараньня.

Як вядома, у сакавіку ў Беларусі былі расстраляныя асуджаныя летась да найвышэйшай меры пакараньня 25-гадовы Андрэй Жук і 30-гадовы Васіль Юзяпчук.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG