Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурыкаў пра Фармагея: “Чалавеку трэба думаць, што ён гаворыць”


Аляксандар Сурыкаў
Аляксандар Сурыкаў

«Чалавеку трэба думаць, што ён гаворыць», — так расейскі амбасадар Аляксандар Сурыкаў пракамэнтаваў заяву начальніка менскай гарадзкой міліцыі Фармагея 25 сакавіка пра тое, што на акцыю прыбылі дэструктыўныя элемэнты, магчыма, з Расеі.

На пытаньне, ці вядома яму пра гэта і ці зьвярталася ў амбасаду міліцыя ў гэтым пытаньні, спадар Сурыкаў адказаў, што яму пра гэта невядома, але яму вядомы сам факт выказваньня міліцыянта. Яму вядома, што начальнік менскай міліцыі дазволіў сабе такую «агаворку»:

«Я стаўлюся да гэтага без разуменьня. Не разумею, для чаго ён гэта сказаў. Беларусь не вядзе контратэрарыстычнай барацьбы на Паўночным Каўказе і не зьяўляецца там нашым саюзьнікам. Беларускія сілы там ніякага ўдзелу не бяруць. Перадумоваў маскоўскіх варыянтаў няма ніякіх. Чалавеку трэба думаць, што ён гаворыць. А вось гранату кідалі ў 2004 годзе ў расейскую амбасаду. Хто? Мы ня ведаем».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG