Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы міністар адукацыі Ўкраіны Дзьмітрый Табачнік скасаваў дзяржаўны іспыт па ўкраінскай мове для бакаляўраў.

Як паведамляе "Ўкраінская праўда", экзамэн скасаваны "з мэтай аптымізацыі фінансавых выдаткаў".

Статус дзяржаўнага экзамэну па ўкраінскай мове быў прадстаўлены ранейшым міністрам адукацыі Іванам Вакарчуком. Гэтая мера была закліканая павысіць узровень падрыхтоўкі студэнтаў па ўкраінскай мове.

Прадстаўнік Партыі рэгіёнаў Табачнік заняў пасаду міністра некалькі тыдняў таму. Супраць яго прызначэньня выступілі жыхары заходніх абласьцей Украіны, якія лічаць новага міністра ўкраінафобам.

Праціўнікі Табачніка ня раз праводзілі масавыя акцыі пратэсту. Патрабаваньне аб адстаўцы міністра адукацыі падтрымалі таксама некалькі абласных саветаў.
Акцыя львоўскіх студэнтаў супраць прызначэньня Табачніка міністрам адукацыі.


У Вярхоўнай Радзе 30 сакавіка была разгледжаная прапанова аб ягоным звальненьні. Аднак для яе прыняцьця апанэнтам Табачніка не хапіла галасоў.

Сам Табачнік у адстаўку сыходзіць адмаўляецца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG