Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея не зьбіраецца пераглядаць нафтавыя пагадненьні


У пытаньні паставак расейскай нафты ў Беларусь Масква будзе кіравацца дзейным пагадненьнем, заявіў дырэктар зводнага дэпартамэнту аналізу і рэгуляваньня зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Мінэканамразьвіцьця Расеі Аляксей Ліхачоў.


“Ня трэба казаць, наколькі вялікая ўдзельная вага мыта на нафту ў расейскім бюджэце. Пры гэтым мы вылучаем балянс уласнага спажываньня нафты беларускай дзяржавай”, — падкрэсьліў ён.

Ліхачоў заявіў, што такая сытуацыя адпавядае нормам Мытнага зьвязу, у якім асобныя тавары ўваходзяць у балянс спажываньня ўнутры мытнай тэрыторыі, у той час як тавары, якія не ўваходзяць у гэты балянс, абкладаюцца экспартным мытам.

“Вы пытаецеся ў мяне, ці зьяўляецца дзеючая схема паставак нафты ў Беларусь вечнай. Маё меркаваньне: зусім не. Дакладна гэтак жа, як будзе разьвівацца інтэграцыя, дакладна гэтак жа будуць зьмяняцца нашы адносіны зь Беларусьсю. Канчатковай мэтай зьяўляецца схема “Мытны зьвяз +”. Гэта азначае поўную ўніфікацыю імпартнага і экспартнага мыта, выпрацоўку мэханізму іх замяшчэньня і разьмеркаваньня. Але гэта элемэнт адзінай эканамічнай прасторы, а ня Мытнага зьвязу”, — цытуе Ліхачова БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG