Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вакол усяго столькі і такога, што душа проста пяе! Новая перадача Свабоды – “Песьні праўды Лявона Вольскага”.









СЛУХАЦЬ:



Паўсюль вясёлы шум вясновы,
І горад кліча да сябе…
А я сабе раблю высновы
Ад прачытанага ў “СБ”.

Зьвіняць мажорныя акорды,
І песьня цягнецца ўгару…
А мне ўсё мрояцца бігборды:
“За Беларусь!”, “За Беларусь!”

Рэфрэн:
Ідэалёгія, ідэалёгія,
Не адчуваю пад сабой падлогі я.
Ідэалёгія, ідэалёгія…
Чаму ж мы ўсе нягеглыя ды ўбогія?

Усе паехалі на дачы,
Ну й хай сабе, абы бяз нас,
Бо я ўсё бачу перадачы –
І “Контуры”, і “Рэзананс”.

Рэфрэн.

Пакуль жыву, пакуль ня згінуў,
І кожны дзень свайго жыцьця
Я паўтараю словы гімну,
І майткі маю я, як сьцяг!

Рэфрэн.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG