Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сераду раніцай у дагестанскім горадзе Кізляр прагрымелі два магутныя выбухі з розьніцай у 15 хвілін. У выніку абодвух выбухаў загінулі адзінаццаць чалавек, у тым ліку і начальнік мясцовай міліцыі.


Абодва выбухі адбыліся ў самым цэнтры Кізляру, першы зь іх – у 8.45 раніцы. Паводле папярэдніх дадзеных выбухнула начыненай выбухоўкай машына "Ніва" непадалёк ад будынкаў МУС, ФСБ і гімназіі.

Дзяцей у момант выбуху ў будынку школы не было. У выніку першага выбуху загінулі двое супрацоўнікаў мясцовых органаў унутраных спраў, а таксама атрымалі раненні мясцовыя жыхары.

Пасля выбуху загарэліся тры аўтамабілі. Калі на месца прыбылі нарады міліцыі, працаўнікі МНС у 9.05 адбыўся другі выбух. Прыкладна праз 15 хвілін да групы тых, хто сабраўся падышоў чалавек, апрануты ў міліцэйскую форму, які і прывёў у дзеяньне другое выбуховае прыстасаваньне.

Па ўсёй бачнасьці, тэракт быў сплянаваны такім чынам, каб сабраць як мага больш апэратыўнікаў да месца другога выбуху – міліцыянтаў спэцыяльна завабілі ў пастку. Пакуль паведамляецца, што ў выніку абодвух выбухаў у агульнай складанасьці загінула 11 чалавек, 23 параненыя.
XS
SM
MD
LG