Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсуэльская нафта можа пацячы ў Беларусь па нафтаправодзе “Адэса—Броды”


Нафтаправод «Адэса—Броды»

Нафтаправод «Адэса—Броды»

Выкарыстаньне нафтаправоду «Адэса—Броды» для ажыцьцяўленьня паставак вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь тэхнічна магчымае, аднак для рэалізацыі такога варыянту неабходная палітычная воля як з украінскага боку, так і з боку іншых удзельнікаў праекту.

Пра гэта заявіў 30 сакавіка на брыфінгу прэзыдэнт Кіеўскага міжнароднага энэргетычнага клюбу «Q-club» Аляксандар Тадыйчук.

«Сёньня, калі беларускія калегі гатовыя прапампоўваць мільёны тонаў нафты, а парог рэнтабэльнасьці „Адэса—Броды“ — 3,5 мільёна тонаў... Як толькі мы набіраем столькі, то прапампоўка ў паўночным кірунку пачынае быць бясстратнай...»

Экспэрт адцеміў, што пытаньне пра выкарыстаньне нафтаправоду для прапампоўваньня вэнэсуэльскай нафты сёньня неабходна абмяркоўваць з Расеяй і Беларусьсю, паведамляе УНІАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG