Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віталь Рымашэўскі: "Мая любімая кніга – Біблія"


На пытаньні ўдзельнікаў онлайн-канфэрэнцыі адказаў сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.


29 сакавіка БХД прапанавала вылучыць адзінага кандыдата ад Беларускага незалежніцкага блёку. “Разам з тым асноўныя высілкі мы накіруем на вылучэньне свайго кандыдата ў прэзыдэнты. Мы ўжо цяпер можам казаць, што БХД у стане сабраць 100 тыс. подпісаў на прэзыдэнцкай кампаніі, і мы будзем рабіць усё, каб адзіным кандыдатам ад БНБ стаў кандыдат ад БХД Віталь Рымашэўскі», – заявіў сустаршыня БХД Павал Севярынец.

Віталь Рымашэўскі. 1975 года нараджэньня. Беларус. Жанаты, мае дачку. Нарадзіўся і жыве ў Менску.

Адукацыя вышэйшая, інжынэр-будаўнік. У 1997 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт (былы БДПА). Пасьля навучаньня працаваў па спэцыяльнасьці, пачынаючы ад шараговага супрацоўніка і законваючы начальнікам тэхнічнага аддзелу. Затым пачаў займацца прыватным бізнэсам.

Прафэсійна займаецца палітыкай з 1996 году. З 1996 году – член Каардынацыйнай Рады “Беларускага аб’яднаньня маладых палітыкаў”.

У 2002-2004 гадах – член прэзыдыюму Беларускай нацыянальнай рады моладзевых і дзіцячых грамадзкіх арганізацыяў “Рада”. Адзін з распрацоўнікаў канцэпцыі новай моладзевай палітыкі Беларусі.

У 1999 годзе навучаўся ў Германіі на курсах Вышэйшай школы дзяржаўнага кіраваньня ў інстытуце “Саюз грамадзкага кіраваньня”, вывучаў эканамічнае і палітычнае ўладкаваньне ФРГ.

Праваслаўны хрысьціянін.

Адзін з кіраўнікоў кампаніі “У абарону свабоды сумленьня і веравызнаньня ў Беларусі”, у межах якой было сабрана больш за 50 тысячаў подпісаў у абарону хрысьціянаў.

У партыі Віталь Рымашэўскі ўзначальвае працу міжнароднага і адукацыйнага аддзелу, курыруе працу моладзевай арганізацыі "Маладыя хрысьціянскія дэмакраты", зьяўляецца кіраўніком Менскай арганізацыі БХД.

Пытаньні госьцю і адказы на іх можна пачытаць ТУТ
XS
SM
MD
LG