Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апаганены мэмарыял савецкім міліцыянтам


У вёсцы Гаі Магілёўскага раёну апаганены мэмарыял савецкім міліцыянтам. Надпісы абразьлівага характару са свастыкай зробленыя чырвонай фарбай.

Жыхары вёскі ўбачылі іх, калі сышоў сьнег. Спэцыялісты мяркуюць, што помнік апаганілі яшчэ ўвосень.

Мэмарыял у вёсцы Гаі ўсталявалі ў гонар палеглых міліцыянтаў, якія баранілі Магілёў ад фашыстаў у 1941 годзе. Кіраваў дзеяньнямі батальёну міліцыі капітан Канстанцін Уладзіміраў.
XS
SM
MD
LG