Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўропа падрыхтуе “дарожную мапу” для Беларусі


Пасяджэньне “Эўранэсту” — Парлямэнцкай асамблеі “Ўсходняга партнэрства” — адкладзенае на няпэўны тэрмін.


Як мы паведамлялі раней, пасяджэньне парлямэнцкай асамблеі "Усходняга партнэрства" (Эўранэст), якое меркавалася правесьці 24 сакавіка, было адкладзенае на нявызначаны тэрмін з прычыны рознагалосьсяў эўрапарлямэнтароў і парлямэнтароў краін-партнэраў ў пытаньні вызначэньня складу беларускай дэлегацыі ў Эўранэсьце. Гэта сёньня пацьвердзілі ў прадстаўніцтве Эўразьвязу ў Беларусі.

Гэта зьвязана з рознагалосьсямі паміж эўрапарлямэнтарамі і парлямэнтарамі краін-партнэраў адносна вызначэньня складу беларускай дэлегацыі.

Разам з высокім прадстаўніком ЭЗ Кэтрын Эштан і эўракамісарам Штэфанам Фюле Эўрапарлямэнт падрыхтуе для Беларусі адмысловую “дарожную мапу рэформаў”. Ступень яе выкананьня будзе крытэрам, паводле якога будзе вызначацца ўзровень далучэньня прадстаўнікоў беларускага парлямэнту да “Эўранэсту”.

Паводле кіраўніка дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў “Эўранэсьце” Крыстыяна Вігеніна, “беларускае пытаньне не павінна быць цэнтральным для “Эўранэсту”. Мы павінны сканцэнтравацца на сутнасьці “Ўсходняга партнэрства”, у прыватнасьці на парлямэнцкай ацэнцы гэтай палітыкі”.

Эўрапарлямэнт выступіў за тое, каб адвесьці ў “Эўранэсьце” дзесяць месцаў для апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Гэта зьвязана з тым, што Эўрапарлямэнт не прызнае вынікаў парлямэнцкіх выбараў у Беларусі. Раней афіцыйны Менск адхіліў прапанаваны эўрапейцамі кампраміс — пяць месцаў для прадстаўнікоў ад уладаў і пяць для апазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG