Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь падвяла Эўропу


Беларусь павінна адмовіцца ад ужываньня сьмяротнага пакараньня” — напісана па паштоўцы, якую тысячы актывістаў з “Amnesty International” дасылаюць Аляксандру Лукашэнку.

Беларусь павінна адмовіцца ад ужываньня сьмяротнага пакараньня” — напісана па паштоўцы, якую тысячы актывістаў з “Amnesty International” дасылаюць Аляксандру Лукашэнку.

Паводле міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International, за мінулы год у сьвеце было пакарана сьмерцю прынамсі 714 чалавек у 18 краінах, і як мінімум 2001 чалавек у 56 краінах быў прыгавораны да такога пакараньня.


Праблемай для арганізацыі зьяўляецца адмова ўладаў КНР апублікаваць інфармацыю аб сьмяротных пакараньнях і прысудах у сваёй краіне.

Апрача Кітая да краін, дзе найбольш караюць сьмерцю, адносяць Іран (388 такіх пакараньняў за мінулы год), Ірак (120), Саудаўская Арабія (69) і ЗША ( 62).

У Эўропе у 2009 годзе не адбылося ніводнага сьмяротнага пакараньня – гэта Amnesty International зафіксавала ўпершыню за час вядзеньня свайго маніторынгу. Летась у Беларусі, якая зьяўляецца адзінай краінай Эўропы, дзе выносяцца такія прысуды, сьмяротных пакараньняў не зафіксавана.

Аднак арганізацыя адзначае, што ў сакавіку гэтага году ў Беларусі выканалі сьмяротныя прысуды ў адносінах да 2 чалавек. Amnesty International раней асудзіла гэтыя выпадкі і заклікала беларускія ўлады спыніць прымяненьне гэтага віду пакараньня.

“Сьмяротнае пакараньне зьяўляецца жорсткім і зьневажальным, яно абражае чалавечую годнасьць”,– заявіў адзін зь кіраўнікоў Amnesty International Кляўдыё Кардонэ з нагоды выхаду чарговага маніторынгу арганізацыі наконт сьмяротных пакараньняў у сьвеце.

XS
SM
MD
LG