Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Вярхоўным судзе працягваецца працэс па справе Мікалая Аўтуховіча, Уладзімера Асіпенкі, Міхаіла Казлова і Аляксандра Ларына, якіх абвінавачваюць ў падрыхтоўцы тэракту ды іншых злачынстваў.


29 сакавіка сьведкі Людміла Парэмская і Ігар Пузікаў распавялі суду пра ціск на іх з боку сьледчых, каб атрымаць патрэбныя сьледзтву паказаньні. Ад часткі сваіх ранейшых паказаньняў сьведкі адмовіліся. Яшчэ раней сьведка Аляксандар Козел паведаміў суду, што яго білі “рукамі і нагамі”, каб ён сказаў, што гэта менавіта Мікалай Аўтуховіч замовіў яму падпал дому міліцыянта ў Ваўкавыску.

“Сьведка Аляксандр Козел знаходзіцца ў калёніі, ягонае прызнаньне ў тым, што яго прымушалі агаварыць Аўтуховіча, можа яму дорага каштаваць. Мы будзем зьвяртацца ў офіс АБСЭ, каб там прасачылі за лёсам гэтага сьведкі ды іншых, якія зараз даюць паказаньні, адрозныя ад паказаньняў падчас сьледзтва”, -- паведаміў праваабаронца Алег Воўчак.

30 сакавіка суд працягне допыт сьведак
XS
SM
MD
LG