Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь наведвае старшыня АБСЭ


Канат Саўдабаеў
Канат Саўдабаеў

Дзейны старшыня АБСЭ, дзяржаўны сакратар – міністар замежных спраў Казахстану Канат Саўдабаеў сёньня наведае Беларусь зь візытам.


Паводле беларускага міністэрства замежных спраў, падчас афіцыйных сустрэчаў плянуецца абмеркаваць “шырокае кола пытаньняў узаемадзеяньня па лініі АБСЭ, а таксама шэраг аспэктаў двухбаковых беларуска-казахстанскіх дачыненьняў”.

Заплянаваныя сустрэчы зь кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў і МЗС Беларусі.

24 сакавіка прадстаўнікі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ разам з прадстаўнікамі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы і Эўрапарлямэнту асудзілі выкананьне сьмяротных прысудаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве спэцдакладчыка Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па Беларусі Сінікі Хурскайнэн, кіраўніка дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю Яцэка Пратасэвіча і кіраўніка рабочай групы Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ па Беларусі Ўты Цапф.

У сёлетняй справаздачы “Свабода ў сьвеце” арганізацыі Freedom House Казахстан, як і Беларусь, аднесены да катэгорыі “несвабодных краінаў”. З краінаў былога СССР Freedom House палічыў свабоднымі Латвію, Літву, Украіну і Эстонію. Армэнія і Грузія лічацца “часткова свабоднымі”. Да мінулага году ў катэгорыі “часткова свабодных” краін быў і Казахстан.
Міжнародныя ацэнкі сытуацыі з правамі чалавека ў Казахстане глядзіце на расейскамоўным сайце казахскай службы нашага радыё.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG