Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сярод пацярпелых у маскоўскім мэтро - грамадзянка Беларусі


Сярод пацярпелых ад выбухаў у маскоўскім мэтро ёсьць грамадзянка Беларусі. Паводле расейскага міністэрства па надзвычайных сытуацыях, у Боткінскую лякарню дастаўлена 30-гадовая Рудэнка Вольга Аляксандраўна, перадае БелаПАН.


Пацярпелі таксама двое грамадзянаў Малайзіі і адзін філіпінец. Сярод загінулых ёсць грамадзянін Таджыкістана.

Два выбухі на станцыях "Лубянка" і "Парк культуры" адбыліся раніцай 29 сакавіка з інтэрвалам менш за гадзіну. Загінулі 38 чалавек, 68 — пацярпелі. Распачаты крымінальныя справы на падставе артыкула аб "тэрарыстычным акце".

У Расеі 30 сакавіка аб'яўлены днём жалобы па загінулых. Тэлеканалаы адмовіліся сёньня ад забаўляльных праграм.
XS
SM
MD
LG