Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў заклікае расейцаў да пільнасьці


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў правёў надзвычайную нараду нагоды тэрактаў ў маскоўскім мэтро.

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў выступіў з прычыны тэракту ў маскоўскім мэтро з адмысловым зваротам, у якім заявіў:

“Трэба праяўляць пільнасьць. Відавочна, што такога кшталту акцыі, на жаль, заўсёды добра плянуюцца, разьлічаныя на масавы эфэкт паражэньня і маюць на мэце выклікаць дэстабілізацыю ў краіне і ў грамадзтве. Па тых вэрсіях, якія вылучаныя, трэба правесьці самае падрабязнае дасьледваньне. На жаль, відавочна, што гэта працяг тэрарыстычнай актыўнасьці, і вакол гэтага будзе збудаваная асноўная сьледчая вэрсія. Лінія на барацьбу з тэрорам і яго падаўленьне будзе працягнутая. Мы працягнем і апэрацыі супраць тэрарыстаў – без ваганьняў і да канца”.

Кіраўнік ФСБ Расеі Аляксандар Бортнікаў паведаміў, якую вэрсію сьледзтва лічыць асноўнай:

“Паводле нашай папярэдняй вэрсіі гэтыя тэракты зрабілі тэрарыстычныя групоўкі, якія маюць дачыненьне не да Паўночнакаўкаскага рэгіёну. Мы будзем лічыць гэта асноўнай вэрсіяй. На месцы выбухаў знойдзеныя фрагмэнты целаў дзбвюх тэрарыстак-сьмяротніц. І Паводле папярэдніх зьвестак, гэтыя асобы маюць дачыненьне да месцаў пражываньня на Паўночным Каўказе”.

Кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу ад імя Эўразьвязу выказаў салідарнасьць з ахвярамі выбухаў у маскоўскім мэтро і з расейскімі ўладамі:

“Я выказваю шчырыя спачуваньні і салідарнасьць з прэзыдэнтам Мядзьведзевым і прэм’ер-міністрам Пуціным і членамі сем’яў ахвяраў выбуху ў маскоўскім мэтро. Мы ня можам дапусьціць, каб гвалт перамог свабоду і дэмакратыю. Эўразьвяз стаіць разам з расейскімі ўладамі ў іх змаганьні з тэрарызмам ва ўсіх яго формах”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG