Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віцебскім журналістам дзяржаўных СМІ дадуць прэміі Скарыны і Віцязя


Віцебскі аблвыканкам заснаваў мясцовыя прэміі: імя Скарыны — для друкаваных СМІ і “Віцязь” — для электронных.


Як запісана ў Палажэньні пра конкурс, ён будзе праводзіцца з мэтаю “падвышэньня інфармацыйнай насычанасьці, паглыбленьня ідэйна-тэматычнага зьместу, падвышэньня прафэсійнага ўзроўню журналістаў”. Заяўкі на ўдзел у конкурсе будзе прымаць ідэалягічны аддзел аблвыканкаму, а зацьвярджаць склад журы — асабіста намесьнік старшыні па сацыяльных пытаньнях.

Што да памеру прэміяў, то ён будзе розны для розных намінацыяў. Так, у намінацыі “Лепшая абласная, гарадзкая, аб’яднаная газэта” прэмія пераможцы будзе складаць 200 базавых велічынь, а за перамогу сярод лепшых раённых газэт — толькі 150 базавых велічынь. Столькі ж атрымае пераможца ў намінацыі “Лепшая студыя радыё- або тэлебачаньня” і пераможца спаміж дзяржаўных інфармацыйных інтэрнэт-сайтаў.

За асабістыя матэрыялы, да прыкладу, у намінацыі “Лепшы газэтны рэпартаж” аўтар атрымае 20 базавых велічынь прэміі за першае месца.

На сёньняшні дзень базавая велічыня складае 35 тысяч рублёў. Адпаведна, памер прэміі зараз складае ад 700 тысяч аднаму аўтару да 7 мільёнаў на калектыў абласной ці гарадзкой газэты. Прэміі будуць выдаваць у траўні, да Дня друку і Дня работнікаў радыё, тэлебачаньня і сувязі. Ня выключана, што да таго часу памер базавай велічыні яшчэ павялічыцца.

Грошы будуць выдаткоўвацца з абласнога бюджэту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG