Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пляны тэрарыстаў ўваходзілі выбухі на станцыі "Лубянка", дзе знаходзіцца галоўны будынак ФСБ Расеі, і на "Кастрычніцкай", дзе разьмяшчаецца будынак цэнтральнага апарата МУС РФ, паведаміла “Інтэрфаксу” крыніца ў кіраўніцтве Маскоўскага мэтрапалітэна.

Такім чынам баевікі хацелі "перадаць прывітаньне" спэцслужбам. Тым часам супрацоўнікі праваахоўных органаў Расеі, якія працуюць на месцы выбухаў у мэтро, знайшлі фрагмэнты цел, якія, як мяркуецца, належалі тэрарысткам-сьмяротніцам. Пра гэта паведаміў "Інтэрфаксу" крыніца ў апэратыўна-сьледчай групе, якая працуе на месцы здарэння.

"На" Парку культуры "знойдзена аддзеленая ад цела галава маладой жанчыны",– сказала крыніца. Па яе словах, хутчэй за ўсё, гэта фрагмент цела тэрарысткі.
На станцыі "Лубянка" таксама знойдзеныя часткі цела жанчыны больш старэйшага ўзросту. Верагодна, яна таксама прывяла ў дзеяньне выбуховае прыстасаваньне, аднак пацверджаньня з афіцыйных крыніц на гэты конт пакуль няма.

"Жанчын-шахідак прывезьлі, хутчэй за ўсё, з горнай каўкаскай мясцовасці, у мэтро яны ніколі не былі, таму маглі не арыентавацца, ім назвалі толькі назвы станцыі, дзе яны павінны зрабіць тэракт. З гэтым звязана некаторая нелягічная паслядоўнасьць выбухаў",– цытуе словы крыніцы "Інтэрфакс".

Паводле сцэнарыя дзеяньняў тэрарыстак, над усталяваньнем якога зараз працуюць эксперты, дзве шахідкі селі ў мэтро ў панядзелак раніцай на станцыі "Паўднёва-Заходняя".

Выбухі прагрымелі на станцыях "Лубянка" і "Парк культуры" з розьніцай у паўгадзіны. Зараз правяраецца інфармацыя, аналізуюцца дадзеныя камер вонкавага назіраньня і камер ўнутры мэтрапалітэну.

Нагадаем, што магутнасць выбуху склала каля трох кіляграмаў у трацілавым эквіваленце. У выніку тэрактаў загінулі 37 чалавек, яшчэ 73 пацярпелі. Экспэрты вылучаюць вэрсію пра помсты баевікоў з Паўночнага Каўказа за паспяховыя аперацыі расейскіх сілавікоў па барацьбе з тэрарыстамі, падчас якіх былі забітыя іх лідэры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG