Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Кузьмінскі аштрафаваны на 1,4 мільёна


Андрэй Кузьмінскі

Андрэй Кузьмінскі

Суд пакараў хлопца штрафам у 40 базавых велічыняў. Актывіста руху “Маладая Беларусь” Андрэя Кузьмінскага затрымалі раніцай 29 сакавіка.


16 сакавіка Андрэя затрымалі каля будынку Вярхоўнага суду за ўдзел у пікеце на знак салідарнасьці з палітвязьнямі. Разам зь ім у міліцыю трапілі яшчэ некалькі чалавек.

Тады на затрыманых склалі пратаколы. Затрыманым паведамілі, што пазьней будуць прыцягваць іх да адміністрацыйнай адказнасьці.
XS
SM
MD
LG