Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская PZU прапанавала купіць “Белдзяржстрах”


Польская страхавая група PZU цікавіцца купляй найбуйнейшага беларускага страхаўшчыка – "Белдзяржстраху". PZU зьвярнулася ў беларускую кампанію з прапановай пра яе магчымую куплю ў выпадку акцыянаваньня.


Пра гэта паведамляюць "Ведомости".

Цяпер "Белдзяржстрах" -- лідэр беларускага страхавога рынку са зборамі 602,8 мільярды рублёў (57% усёй сабранай у Беларусі страхавой прэміі). У кампаніі працуе каля 6000 чалавек.

PZU – найбуйнейшы страхаўшчык Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, кантрольны пакет акцыяў кампаніі належыць дзяржаве. Кампанія кантралюе 40% мясцовага страхавога рынку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG