Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крывавыя тэракты ў маскоўскім мэтро

абноўлена

Раніцай 29 сакавіка ў маскоўскім мэтро адзін за другім прагрымелі два выбухі – на станцыях "Лубянка" і "Парк культуры – Радыяльная”. Ад выбухаў загінула прынамсі 37 чалавек, 65 чалавек параненыя. Распачатая крымінальная справа паводле артыкулу "тэрарызм".


На станцыі "Лубянка" пры выбуху, які адбыўся ў 7.56, паводле розных зьвестак, загінулі 24 чалавека, 39 чалавек было паранена. Магутнасьць выбуху -- 4 кіляграма ў трацілавым эквіваленце. Асновай выбуховага прыстасаваньня быў плястыт. На месцы выбуху працуюць ратавальнікі і пажарныя. Машыны "хуткай дапамогі" і пажарныя з цяжкасьцю прабіраюцца да месца трагедыі з-за ранішніх затораў.

Паводле інфармацыі праваахоўных органаў, выбух адбыўся ў другім вагоне цягніка ў той момант, калі ён стаяў на плятформе. Прадстаўнікі сілавых структур мяркуюць, што выбуховыя прылады былі прыведзеная ў дзеянне тэрарыстамі-сьмяротнікамі. Паводле мэра Масквы Юрыя Лужкова, выбух учынілі дзьве тэрарысткі-сьмяротніцы. Інфармагенцтвы паведамляюць, што знойдзеныя рэшткі іх целаў.

Другі выбух адбыўся на той жа Сакольніцкай лініі прыкладна ў 8 гадзін 40 хвілін на плятформе станцыі "Парк культуры", паведамляе "Інтэрфакс". Паводле папярэдніх дадзеных МНС, на гэтай станцыі загінулі 13 чалавек, больш за 30 чалавек паранена. Магутнасьць выбуху -- 1,5 кіляграма ў трацілавым эквіваленце.

Рух цягнікоў на ўчастку ад станцыі "Спартыўная" да станцыі "Комосомольская" быў прыпынены ў абодвух напрамках. Урад Масквы абвесьціў жалобу.

ВІДЭА





Кроніка выбухаў і іх наступстваў


10.55 У аэрапортах Беларусі ўзмоцненыя меры бясьпекі. Пра гэта паведамілі ў дзяжурнай частцы міліцыі менскай Управы унутраных спраў на паветраным транспарце. “Узмоцнена пільнасьць ў дачыненьні да пасажыраў, павышаная увагу да багажу”, – заявіў суразмоўца “Інтэрфаксу”.

10.20
Паводле заявы мэра Масквы Юрыя Лужкова, выбух учынілі дзьве тэрарысткі-сьмяротніцы, якія так сплянавалі выбухі, каб загінула як мага больш людзей. Інфармагенцтвы паведамляюць, што знойдзеныя рэшткі целаў тэрарыстак.

9.36 У менскім мэтро, пасьля выбухаў у Маскве, ўзмацніліся захады бясьпекі.

9.21 Ад выбуху ў мэтро на "Лубянцы" загінулі 23 чалавекі, 18 - пацярпелі. Гэта апошнія зьвесткі Міністэрства ў справе надзвычайных сытуацыяў Расеі.








9.15 Болей за 70 брыгадаў "хуткай дапамогі" і дзьве спэцыялізаваныя брыгады мэдыцыны катастрофаў задзейнічаны ў эвакуацыі параненых са станцый мэтро "Лубянка" і Парк культуры" ў Маскве.




На месцы выбуху на станцыі "Лубянка" працуюць 40 брыгадаў "Хуткай дапамогі" і адна спэцыялізаваная брыгада Ўсерасейскага цэнтру мэдыцыны катастрофаў "Абарона".

На станцыі мэтро "Парк культуры "працуюць 30 брыгадаў “хуткай” і адна спэцбрыгада Цэнтра мэдыцыны катастрофаў.


Кіраўніца прэсавай службы МНС РФ Ірына Андрыянава паведаміла, што ў выратавальных працах у маскоўскім мэтрапалітэне прымаюць ўдзел 200 чалавек і 59 адзінак тэхнікі міністэрства, перадае Інтэрфакс.




9.09 Бомбы ў мэтро маглі быць падарваны з дапамогай мабільнага тэлефона.

"Экспэрты пачнуць працы пасьля таго, як усім пацярпелым будзе аказана дапамога і усе будуць эвакуіраваны", - заявіла крыніца ў праваахоўных органах Масквы.

Раней паведамлялася, што выбухі маглі зьдзейсьніць тэрарысты-сьмяротнікі.

9.06 Ад выбуху на "Парку культуры" ў Маскве па папярэдняй інфармацыі загінулі 14 чалавек.

Пра гэта паведаміў пракурор Масквы Юры Сёмін.

У той жа час афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту пракуратуры Расеі Ўладзімер Маркін заявіў "Інтэрфаксу", што на "Парку культуры" загінулі 12 чалавек і яшчэ 15-16 пацярпелі.


7.42 У выніку двух выбухаў у маскоўскім мэтро загінулі больш як 30 чалавек. Многія параненыя. Распачатая крымінальная справа па артыкулу "тэрарызм".

Ранейшыя выбухі ў маскоўскім мэтро


11 чэрвеня 1996 года на Серпухаўскай лініі маскоўскага мэтро быў здзейснены тэрарыстычны акт. У вагоне цягніка спрацавала выбухная прылада. 4 чалавекі загінулі, 12 шпіталізаваны.

1 студзеня 1998 года на станцыі "Трацьцякоўская" маскоўскага мэтрапалітэну адбыўся выбух. Магутнасць выбуховай прылады, якая знаходзіцца ў дамскай сумачцы, складала 150 грамаў трацілу. Трое супрацоўнікаў мэтрапалітэна былі шпіталізаваныя з раненьнямі рознай цяжкасьці.

5 лютага 2001 года на станцыі мэтро "Беларуская-кальцавая" спрацавала самаробная выбухная прылада магутнасцю каля 200 грамаў трацілу. 20 чалавек атрымалі раненьні.

6 лютага 2004 года ў Маскве на Замаскварэцкай лініі на перагоне паміж станцыямі "Аўтазаводская" і "Павялецкая" ў другім вагоне цягніка адбыўся выбух. У тунэлі ўзнік пажар, якому была прысвоена 5-я (вышэйшая) катэгорыя.

Магутнасць выбуховай прылады склала ад 4 да 5 кг у трацілавым эквіваленце. У выніку тэракту 41 чалавек загінуў, каля 250 – параненыя. Усяго з цягніка былі эвакуяваныя больш за 700 чалавек.

31 жніўня 2004 г. каля станцыі метро "Рыжская" адбыўся выбух самаробнай выбуховай прылады, зроблены тэрарысткай-сьмяротніцай. У выніку загінулі 10 чалавек, сярод якіх сама тэрарыстка, а таксама лідэр так званага "Карачаеўскага джамаата" Мікалай Кіпкееў, які прымаў удзел у падрыхтоўцы і ажыццяўленьні гэтага тэракту. Каля 50 чалавек у выніку тэракту ля мэтро "Рыжская" атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці.




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG