Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Беларусы шукаюць шчасьця там, дзе да іх нармальна ставяцца


Гэтак беларускі кіраўнік заявіў сёньня ў часе ўручэньня дзяржаўных узнагародаў спэцыялістам беларускіх энэргапрадпрыемстваў.


Лукашэнка адзначыў, што беларусы шукаюць шчасьця там, дзе да іх нармальна ставяцца, прымаюць, паважаюць, дзе плацяць за іх працу, і плацяць дастойна:

«Я думаю, вы разумееце, пра што ідзе размова».

Паводле беларускага лідэра, беларусы «павінны даказаць, што яны цывілізаваныя, адукаваныя, моцныя духам людзі, здольныя будаваць сваё жыцьцё так як гэтага захочам».

А таму, падкрэсьліў Лукашэнка, асноўныя намаганьні ягонай ўлады накіраваныя на гарантаваньне бясьпекі і захаваньне дзяржавы.

Лукашэнка дадаў, што ў гэтай сувязі заўсёды дастаткова аматараў паёрнічаць, незалежна ад таго, з кім Беларусь сябруе:

«З Захадам ці Ўсходам — усё кепска. Адказ для іх просты: мы хочам захаваць дзяржаву», перадае яго словы БелТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG