Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскіх беларусаў з Днём Волі павіншаваў кангрэсмэн Фрэнк Палонэ


У звароце да сяброў Беларуска-амэрыканскай асацыяцыі кангрэсмэн Фрэнк Палонэ адзначае, што “зь вялікім задавальненьнем хацеў бы павіншаваць з 92-ім ўгодкамі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі”.


“Я па-ранейшаму зьяўляюся цьвёрдым прыхільнікам і падтрымліваю беларускую грамаду. Тысячы беларускіх імігрантаў і грамадзянаў, для якіх Нью-Джэрсі стаў родным домам, знаходзяцца ў маёй акрузе. Іх супольнасьць па-ранейшаму зьяўляецца неад'емнай часткай маёй акругі і ўсёй краіны”, піша кангрэсмэн Фрэнк Палонэ.

“Я цьвёрда веру, што ўрад Беларусі павінен забясьпечыць выкананьне правоў і асабістых свабодаў сваіх грамадзянаў, павінен правесьці справядлівыя выбары для свайго народа. У мінулым я ўжо адзначыў небясьпеку прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі для дэмакратыі ў сучаснай Беларусі. Я па-ранейшаму заяўляю аб сваёй падтрымцы заканадаўству, якое садзейнічае разьвіцьцю дэмакратыі ў Беларусі. У 11O-ым Кангрэсе ў 2007 годзе я быў адным з распрацоўнікаў Акту аб дэмакратыі ў Беларусі.

Ізноў жадаю ўсяго найлепшага Беларуска-амэрыканскай асацыяцыі. Я высока цаню вялікую працу і адданасьць Вашай арганізацыі ў справе забесьпячэньня свабоды і дэмакратычных рэформаў у Беларусі”, -- гаворыцца ў звароце кангрэсмэна Фрэнка Палонэ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG