Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крыжовы шлях Хрыста інсцэнізавалі на Кальварыйскіх могілках


На Кальварыйскіх могілках у Менску інсцэнізавалі крыжовы шлях Хрыста на Галгофу. Малітва Крыжовага шляху — адзін з складнікаў падрыхтоўкі да сьвята Ўваскрашэньня Хрыстовага.

Ад сёньняшняга дня ўва ўсіх каталіцкіх храмах распачынаюцца трохдзённыя рэкалекцыі — духоўныя практыкаваньні для вернікаў пад кіраўніцтвам сьвятароў.

У нядзелю адбудзецца асьвячэньне вербаў і працэсія вакол катэдральнага касьцёлу ў Менску.

Традыцыйна ў апошні тыдзень Вялікага посту побач з касьцёлам Узвышэньня сьвятога крыжа, што на Кальварыйскіх могілках, вернікі разважаюць над пакутамі Хрыста — сёньня тут можна было пабачыць інсцэнізацыю «Мукі Пана» і далучыцца да Крыжовага шляху.

У набажэнстве прымалі ўдзел сьвятары менскіх парафій і шматлікія вернікі.

Набажэнства Крыжовага шляху і сьвятую імшу ўзначаліў мітрапаліт менска-магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Ісуса чакае нялёгкі шлях.

Яго адводзяць да крыжа...

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч згадвае, якія выпрабаваньні прайшоў Хрыстос.

Стражнікі б’юць Хрыста...

І ен падае.

Часам здавалася, што ўсё адбываецца насамрэч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG