Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ інвэстуе 13 мільёнаў эўра ў экалягічны праект “Партнэрства”


Як паведамілі ў прадстаўніцтве Эўракамісіі ў Кіеве, галоўная мэта праекту — узмацненьне экалягічнага кіраваньня ў краінах «Усходняга партнэрства»: Беларусі, Украіне, Малдове, Армэніі, Азэрбайджане і Грузіі.

Першая фаза праекту накіраваная на паляпшэньне даступнасьці дакладнай інфармацыі экалягічнага характару ў гэтых краінах.

Прадугледжваецца стварэньне сумеснай экалягічнай інфармацыйнай сыстэмы краін рэгіёну. Такая сыстэма павінна акумуляваць, аналізаваць і адсочваць разнастайную інфармацыю, якая мае дачыненьне да экалёгіі.

Цяпер дадзеныя пра стан экалёгіі ў краінах «Партнэрства» часта бываюць неаднолькавай якасьці, а пры зборы зыходных зьвестак выкарыстоўваецца розная мэтадалёгія.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG