Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея настойвае на сваім праве браць мыта за нафту


Расея мае права прымяняць экспартнае мыта на асобныя віды тавараў, у тым ліку на нафту і нафтапрадукты ў рамках Мытнага саюзу, заявіў у пятніцу ў эфіры тэлеканалу "Расея 24" першы віцэ-прэм'ер РФ Ігар Шувалаў.


"Мы зыходзім з таго, што экспартнае мыта на нафту і нафтапрадукты РФ ня будзе ўжываць ва ўзаемным гандлі зь Беларусьсю толькі пасьля фарміраваньня ўсяго пакету міжнародных дамоваў аб стварэньні адзінай эканамічнай прасторы", – сказаў І.Шувалаў.

Па словах першага віцэ-прэм'ера, Расея мае відавочныя прававыя перавагі ў вырашэньні спрэчкі зь Беларусьсю аб пастаўках нафтапрадуктаў, паведамляе “Інтэрфакс”.

"Гэта складаная спрэчка і для яго разгляду спатрэбіцца значны час, і мне здаецца, нам удасца дасягнуць пагадненьня аб фармаваньні АЭП, у выніку чаго будуць адменена экспартнае мэта да таго, як суд прыме па гэтай нагоды рашэньне", – паведаміў І. Шувалаў.

У чацьвер міністэрства юстыцыі Беларусі зьвярнулася ў Эканамічны суд СНД з пазовам аб правамернасьці спагнаньня экспартнага мыта на нафтапрадукты і нафтахімічную сыравіну, якая пастаўляецца з Расеі ў Беларусь.
XS
SM
MD
LG