Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэднегадавая цана паставак расейскага газу ў Беларусь у 2010 годзе складзе $ 171,5 за 1 тыс. кубамэтраў. Пра гэта паведаміў у Менску намесьнік старшыні "Газпрому" Андрэй Круглоў .


Паводле агенцтва "Інтэрфакс-Захад", Круглоў таксама паведаміў, што з пачатку гэтага году запазычанасьць Беларусі за пастаўлены газ складае $ 94,5 млн. Ён таксама нагадаў, што Беларусь 23 сьнежня 2009 цалкам разьлічылася за запазычанасьць, якая ўтварылася ў другой палове мінулага году. Чыноўнік “Газпрому” таксама адзначыў зацікаўленасьць яго кампаніі ў пераходзе на разьлікі за пастаўляны ў Беларусь газ з даляраў ЗША на расейскія рублі.

Намесьнік старшыні "Газпрому” таксама заявіў, што яго кампанія зацікаўлена ў атрыманьні кантролю над “Белтрансгазам”, але гэтае пытаньне павінна абмяркоўвацца на міждзяржаўным узроўні.

"Што тычыцца карпаратыўнай палітыкі “Газпрому” ў галіне інвэстыцый, то мы імкнёмся да таго, каб атрымаць кантроль", – сказаў А. Круглоў журналістам у Менску, камэнтуючы магчымыя намеры “Газпрому” адносна павелічэньня сваёй долі ў “Белтрансгазе” да кантрольнай.
XS
SM
MD
LG