Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактарку сайту "Хартыі-97" Н.Радзіну намінавалі на прэмію “Свабода слова”


Натальля Радзіна

Натальля Радзіна

Разам з журналісткай на прэмію “Свабода слова”, якую ўручае праваабарончая арганізацыя “Індэкс цэнзуры”, быў намінаваны сайт Хартыя-97.


Намінацыя, у якую патрапілі прадстаўнікі Беларусі, называлася “За барацьбу супроць рэпрэсій і за дзейнасьць, накіраваную на зьмену палітычнага клімату”.

Таксама ў гэтай намінацыі былі прадстаўленыя расейскі праваабарончы цэнтар “Мэмарыял”, дырэктар азэрбайджанскага інстытуту правоў мэдыяў Рашыд Хаджылі і юрыст з Эфіёпіі Даніэл Бекеле. Пераможцам быў прызнаны Рашыд Хаджылі з Азэрбайджану, які займаецца абаронай ад рэпрэсій дзяржавы незалежных журналістаў і блёгераў.

“Нашы ўзнагароды ўшаноўваюць тых людзей з усяго сьвету, якія змагаюцца з цэнзурай. Гэтыя людзе больш таленавітыя за тых, хто спрабуе іх цэнзураваць”, -- адзначыў на ўручэньні прэміі Джон Кампфнэр, выканаўчы дырэктар праваабарончай арганізацыі “Індэкс цэнзуры”.

Журналісты сайту Хартыі-97 шмат разоў аказваліся пад ціскам беларускіх сілавікоў.

16-га сакавіка ў кватэру, дзе працуюць журналісты сайту, уварваліся міліцыянты. Пры нападзе рэдактар сайту Натальля Радзіна была зьбіта. Міліцыянты забралі кампутары, на якіх працавалі журналісты сайту Хартыі-97.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG