Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая нарада апазыцыі


Сёньня а 14-й гадзіне у офісе АГП пачнецца нарада апазыцыйных сілаў Беларусі. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў сустаршыня Палітрады АДС Сяргей Калякін:


“Гэта будуць кансультацыі ўсіх суб’ектаў апазыцыі, якія удзельнічаюць у мясцовых выбарах. Тут зьбяруцца ня толькі прадстаўнікі АДС. Мы абмяркуем сытуацыю і паспрабуем знайсьці ўзгодненую пазыцыю”.

Паводле папярэдніх дадзеных, ад афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партыяў выбарчыя камісіі зацьвердзілі ў якасьці кандыдатаў у дэпутаты крыху больш за 200 чалавек. А падавалі дакумэнты на рэгістрацыю 290 прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG