Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Абодва бакі выразна разумеюць, што існуючыя паміж намі адносіны не задавальняюць ні адзін, ні другі бок. Абодва бакі разумеюць, што з гэтым трэба нешта рабіць", - заявіў міністар замежных справаў Сяргей Мартынаў ў эфіры тэлеканалу АНТ.


"Пераасэнсаваньне - гэта дастаткова складаны працэс, які патрабуе з аднаго боку часу, а з другога боку, у якасьці выніку, гатоўнасьці да дзеяньняў", цытуе міністра Інтэрфакс.

Цяпер "ідзе дастаткова складаны працэс пошуку сумяшчальных падыходаў да таго, як дамагчыся зьмены стасункаў".

Мартынаў назваў гэты працэс "дастаткова складаным", бо "завалы, якія назапасіліся ў нашых адносінах, настолькі вялікія, што прыбраць іх дастаткова цяжка".

"Акрамя таго, ёсьць стэрэатыпы, што назапасіліся ў амэрыканскіх партнэраў, з якімі нават тым, хто выступае за пераасэнсаваньне і перазагрузку нашых адносінаў, дастаткова цяжка змагацца там, у сябе ", - адзначыў міністр.

"Складана знаходзіць формулы, паводле якіх можна знайсьці такія рашэньні, якія задаволяць і беларускі бок, і амэрыканскі", дадаў міністар замежных справаў Сяргей Мартынаў.

12 чэрвеня 2009 году Прэзыдэнт ЗША Барак Абама на год прадоўжыў дзеяньне ўказу пра арышт уласнасьці “шэрагу асобаў, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы ў Беларусі”, што знаходзіцца на тэрыторыі або пад юрысдыкцыяй ЗША.

Дачыненьні з ЗША былі сапсаваныя яшчэ ў сярэдзіне 90-х гадоў. А ўвядзеньне санкцый супраць канцэрну “Белнафтахім” на пачатку 2008 году прывяло да дыпляматычнага канфлікту.

Амбасадарка ЗША Карэн Ст’юарт вымушана была пакінуць Беларусь, а склад амбасады значна зьменшыўся. Амэрыканскі бок увёў санкцыі, патрабуючы вызваленьня палітвязьняў. Пасьля таго як апошні палітвязень зь міжнародна прызнанага сьпісу выйшаў на волю, ЗША прыпынілі санкцыі супраць двух беларускіх прадпрыемстваў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG