Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Рыбін горад” Наталкі Бабінай выдадзены па-ўкраінску


Belarus - Natalka Babina, writer. Minsk 04sep2009

Belarus - Natalka Babina, writer. Minsk 04sep2009

Сёньня ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Наталкі Бабінай “Рыбін горад” у перакладзе на ўкраінскую мову. Кніга “Рыбін горад” выйшла ў кіеўскім выдавецтве “Зелений Пес”. Як пазначана ў анатацыі да кнігі, “твор лучыць у сабе рысы прыгодніцкага, дэтэктыўнага, жаночага і сацыяльнага раману. А яшчэ гэта раман пра Берасьце — якое было, якое ёсьць і якое будзе. Гэта захапляльная гісторыя каханьня, сьмерці, цудаў і ўратаваньня”.


Беларуска-украінскія стасункі ў галіне культуры апошнім часам разьвіваюцца вельмі плённа. Традыцыйным стаў фэст ва Ўкраіне “Беларуская вясна” – сёлета імпрэза адбудзецца ўжо чацьвёрты раз. У сьнежні ў Менску прайшоў першы фэстываль актуальнага ўкраінскага мастацтва ў Беларусі «Пералаз». Шчыльна сябруюць і літаратары абедзьвюх краінаў. Распавядае Наталка Бабіна:

“Украінцы і беларусы маюць вельмі многа таго, што іх лучыць. Гэта і гісторыя, гэта і мэнтальнасьць, і мова.Таму І таму тое, што пішацца ва Ўкраіне, цікава ў Беларусі. Тое, што пішацца ў Беларусі, цікава ва Ўкраіне. Тым больш, што падзеі кніжкі “Рыбін горад” адбываюцца на Берасьцейшчыне, а Берасьцейшчына – гэта такое месца, якое лучыць украінцаў і беларусаў. І таму выдаўцы, якім я паказала гэтую кніжку, адразу зацікавіліся ёй. Дарэчы, выдаўцы – гэта браты Капранавы, выдямовыя асобы ў кіеўскім выдавецкім сьвеце. У іх мама – беларуска. Беларуская мова ў іх у сям’і як бы другая дзяржаўная мова, яны яе ведаюць, разумеюць, умеюць чытаць па-беларуску. Таму ім было лёгка яе прачытаць і зрабіць выснову адносна зьместу гэтай кніжкі”.

Дарэчы, хутка будзе пераклад “Рыбінага горада” на польскую мову. Што да беларуска-украінскіх літаратурных стасункаў, маладыя паэты рэгулярна спаборнічаюць у так званым паэтычным слэме. Ня так даўно Ўладзімер Арлоў пераклаў антыўтопію украінскага пісьменьніка Аляксандра Ірванца “Рівнэ – Ровно” на беларускую мову:

«Калі мы пазнаёміліся, я адкрыў для сябе чалавека, сьветапогляд якога вельмі блізкі да майго. І, напэўна, іншага я ня ве даю на сьвеце, прынамсі, літаратара, які б так падобна глядзеў на сьвет, як я. І невыпадкова я пераклаў ягоны раман-антыўтопію „Рівнэ — Ровно“ на беларускую мову. Бо наш, я б скаазаў, аўтабіяграфічны досьвед, пры ўсёй розьніцы нашага дзяцінства быў вельмі падобны. Хоць я вырас у русіфікаванай насрозь Беларусі, а ён вырас у той частцы Ўкраіны, якая была тады была ўкраінскамоўнай, на Ровеншчыне».

На ўкраінскую мову рэгулярна перакладаюць кнігі Андрэя Хадановіча, Беларуская паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч перакладае ўкраінскіх літаратараў Сэргія Жадана і Астапа Сьлівінскага на беларускую мову. А эсэ ў вершах Марыйкі Мартысевіч “Цмокі лятуць на нераст” Дзьвінка Маціяш пераклала на ўкраінскую мову. А літаральна тры тыдні таму ў Кіеве, у бібліятэцы Антановічаў Кіева-Магілянскай акадэміі адбылася імпрэза, прысьвечаная міжнароднаму вясельлю маладога беларускага пісьменьніка Сяргея Прылуцкага і ўкраінскай паэткі Олэны Сцепапенкі.

XS
SM
MD
LG