Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да непаўналетняй актывісткі прыйшлі міліцыянты і кадэбісты


На кватэру актывісткі «Вольнай моладзі» Вікі Ладзіс наведаліся міліцыянты і супрацоўнікі КДБ.

Дзяўчына расказала «Свабодзе», што яны забралі расьцяжкі «Малады фронт» і «Свабоду Арцёму Дубскаму», якія яны знайшлі ў пакоі непаўналетняй Вікі.

Віка Ладзіс сказала, што адзін з наведвальнікаў казаў яе маці, што Мікіта Красноў, лідэр арганізацыі, вельмі кепскі чалавек, які ўцягвае дачку ў небясьпечную арганізацыю. Маці дзяўчыны далі тэлефон і прапанавалі патэлефанаваць Мікіту, каб патрабаваць ад яго спыніць «вярбоўку» непаўналетняй.

Маці дзяўчыны на падвышаным тоне паразмаўляла з Красновым і падпісала нейкія паперы, якія ёй прапанавалі людзі ў цывільным.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG