Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдзкія жанчыны-вынаходніцы ў Гомелі


Сёньня ў Гомелі ў гарадзкой бібліятэцы № 3 адкрылася выстава: «Творчыя жанчыны-вынаходніцы са Швэцыі».

У экспазыцыі амаль паўсотні арыгінальных вырабаў, створаных рукамі й талентам няўрымсьлівых швэдак. Тут і ключ-накрыўка для бляшанак, дзіцячае аўтакрэсла й заплечнік, ачышчальнік вады й нават «прыстасаваньне супраць згвалтаваньня» — адмысловая спражка для жаночых штаноў, якую складана расшпіліць.

Арганізавана выстава Швэдзкім інстытутам і Тэхнічным музэем са Стакгольму.

Адкрыў выставу амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. Прысутнічала на імпрэзе Аніка Кулен — адна са швецкіх жанчын-вынаходніц.

У межах візыту ў Гомель амбасадар Эрыксан меў сустрэчу з афіцыйнымі асобамі горада й вобласьці, а таксама з каардынатарам гомельскай групы АДС па маніторынгу й назіраньні за выбарамі Уладзімерам Кацорам.
XS
SM
MD
LG