Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: амаль палова акругаў — з адным кандыдатам


У Гарадзенскі гарсавет на 30 акругаў зарэгістраваныя 55 кандыдатаў, 14 акругаў — безальтэрнатыўныя. Сярод кандыдатаў — 14 сябраў апазыцыйных партый. Пра гэта паведаміў прадстаўнік БХК Раман Юргель.

Ён зазначыў, што старшыня гарадзкой выбарчай камісіі Ўладзімір Хлябіч напачатку сказаў, што 9 прэтэндэнтаў напісалі заявы аб зьняцьці сваіх кандыдатураў з рэгістрацыі.

Сярод зарэгістраваных кандыдатаў ад апазыцыйных партый чатыры сябры партыі БНФ — Сяргей Антусевіч, Валеры Кісель, Мікола Лемяноўскі і Вадзім Саранчукоў, чатыры — з АГП: Аляксандра Васілевіч, Зьміцер Бандарчук, Зьміцер Аўдзейчык, Аляксандар Пагуляеў. Таксама сталі кандыдатамі ў дэпутаты гарсавету шэсьць сябраў партыі «Справядлівы сьвет». У некаторых акругах ёсьць прадстаўнікі розных апазыцыйных партый.

Як паведаміў кіраўнік абласной арганізацыі АГП Юры Істомін, хаця партыя зьнялася з выбараў, яго паплечнікі засталіся ў кампаніі. Яны вылучаліся шляхам збору подпісаў.

XS
SM
MD
LG