Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інваліды ня могуць патрапіць да Макея


Каля трыццаці інвалідаў з розных гарадоў Беларусі сабраліся ў фае будынка прэзыдэнцкай адміністрацыі. Яны жадаюць патрапіць на прыём да кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Макея.

Як паведаміла праваабаронца Кацярына Садоўская, гэтыя людзі шмат разоў спрабавалі запісацца на прыём да высокапастаўленага чыноўніка, але зрабіць гэта ім не ўдалося.

Інваліды прыйшлі ў будынак адміністрацыі, спадзеючыся патрапіць на прыём бяз запісу, але іх не пускаюць.

Інваліды скардзяцца на праблемы з жыльлём, мэдычным абслугоўваньнем і шмат якія іншыя.
XS
SM
MD
LG