Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19.55 Акцыя скончылася

19.50
Прадстаўнік інфармацыйнай групы Аляксандар Ластоўскі паведаміў журналістам, што будзе дадзеная прававая ацэнка арганізатарам акцыі, якія не паслухаліся папярэджаньняў і пайшлі недазволеным маршрутам.



Тым часам людзі ля вуліцы Петруся Броўкі паціху разыходзяцца. Міліцэйскае кіраўніцтва дало загад, каб спэцназ у форме сышоў. Засталіся супрацоўнікі ў цывільным, яны падыходзяць да купак людзей і прапануюць ім разысьціся. Акцыя скончаная.



19.45




19.40 Відэа: Мітынг ля Акадэміі Навук:






19:35 Людзі стаяць на па абодвух баках праспэкту Незалежнасьці. Тутсама ўсё міліцэйскае кіраўніцтва. Праз гукаўзмацняльлнік удзельнікаў папярэджваюць, што акцыя скончылася й каб разыходзіліся. Перад вуліцай Броўкі — тая моладзь, што прарвалася праз кардон, які быў выстаўлены пасьля вуліцы Акадэмічнай. Цяпер яна між двух кардонаў.

19.28
Моладзь прарвала ланцуг. Цяпер частка моладзі знаходзіцца ў атачэньні спэцназу міліцыі на скрыжаваньні праспэкта і вуліцы Броўкі. З рацыяў міліцыянтаў чутно, што ім загадваюць выхопліваць з натоўпу людзей, якія трымаюць расьцяжкі і хаваюць твары пад хусткамі.






19.25
Частка моладзі разварочваецца і вяртаецца да Акадэміі навук, рэшта слухае прамову Артура Фінькевіча перад кардонам спэцназаўцаў.

19.20
Калёна, якая складаецца пераважна з моладзевых актывістаў, наблізіліся да вуліцы Петруся Броўкі, ім насустрач стаў ланцуг спэцназаўцаў. Калёна спынілася. Скандуюць лёзунгі.



19:15
Міліыянты затрымалі калёну, папярэджваюць пра незаконнасьць шэсьця. Людзі, не паслухалі й рушылі далей, пачаліся сутыкненьні зь міліцыяй. Насупраць БНТУ дарога перакрытая амапаўцамі, людзі бягуць насустрач ім.

19:10 Ад Акадэміі навук частка людзей рушыла калёнай у бок плошчы Якуба Коласа.

19.10 Акцыя ля ўнівэрсама «Рыга» скончаная. Удзельнікі згортваюць плякаты, бел-чырвона-белыя і бел-чырвона-чорныя сьцягі. Затрыманьняў няма. Карэтнікаў: «Мы будзем дзейнічаць паводле прынцыпу вайсковых партызанаў-нацыяналістаў».



19.05



Абакунчык:
Я за некалькі крокаў ад праспэкту Незалежнасьці. Толькі што скончыўся мітынг, які праходзіў каля Акадэміі навук.

Нягледзячы на адсутнасьць якаснай гукаўзмацняльнай апаратуры, выступілі некалькі прамоўцаў, у тым ліку пісьменьнік Уладзімер Някляеў. Прысутныя на заклік лідэра БНФ Аляксея Янукевіча ўшанавалі памяць пісьменьніка Кастуся Тарасава, пахаваньне якога адбылося сёньня.

На мітынгу прагучаў заклік падпісвацца пад зваротам з заклікам, каб 25 сакавіка і 8 верасьня былі абвешчаныя дзяржаўнымі сьвятамі.

Не адбылося чаканых выступаў бардаў Андрэя Мельнікава і Зьмітра Бартосіка. Разам з гукаўзмацняльнай апаратурай была таксама сканфіскаваная гітара.

Радкевіч:
Вы як адзін з арганізатараў задаволеныя тым, як прайшло гэтае мерапрыемства?

Янукевіч: Хацелася, каб было больш людзей. Але мерапрыемства прайшло нармальна. І ў прынцыпе мы задаволеныя тым, як яно прайшло.

Радкевіч: Паводле вашых ацэнак, колькі людзей узялі ўдзел у сёньняшняй акцыі?

Янукевіч: Цяжка ацэньваць. Каля 2 тысяч чалавек. Плюс-мінус. Калі стаіш каля мікрафона, здаецца, што людзей больш.




Радкевіч: Аляксей, у вас як у старшыні БНФ наперадзе яшчэ шмат вулічных акцыяў. Якія урокі з гэтай акцыі вы вынесьлі? Якія памылкі пастараецеся не зрабіць?

Янукевіч: Было шмат тэхнічных момантаў, зь якімі мы сутыкнуліся. У будучыні будзем рабіць больш захадаў, каб забясьпечыць прысутнасьць апаратуры. Варта раней пачынаць інфармацыйную кампанію пра акцыю ў друку. Калі няма магчымасьці рабіць шырокую ўлёткавую кампанію, трэба больш часу, каб людзі даведаліся пра акцыю і схіліліся да таго, каб прыйсьці на яе.

Радкевіч: Галіна, вы казалі пра заклік падпісваць зварот, каб зрабіць 25 сакавіка і 8 верасьня дзяржаўнымі сьвятамі. Ці пачаўся гэты збор подпісаў? Калі так, то як ён ішоў?

Абакунчык: Так пачаўся і людзі падпісваліся дастаткова актыўна. Мне даводзілася бачыць, як дзясяткі людзей падпісваліся адначасна. Даволі шмат. Падпісаньне працягваецца і зараз, хаця на вуліцы ужо даволі цёмна.

19.05
Удзельнікі шэсьця па Сурганава не пайшлі на Бангалор. Спыніліся каля ўнівэрсама «Рыга», дзе адбываецца імправізаваны мітынг. Выступоўцы заявілі, што на Бангалор яны ня пойдуць. Міліцыянты і спэцназ назіраюць, абступіўшы ўдзельнікаў, затрыманьняў няма. Стаіць аўтазак, міліцэйскія машыны. Выступаюць у тым ліку людзі на з павязкамі на твары.

18.57 Калёна прадстаўнікоў Белай волі і Правага альянсу падышла да ўнівэрсама «Рыга».



Юрась Карэтнікаў: «Мы вырашылі прайсьці дазволеным маршрутам, бо калі б стваральнікі БНР стаялі на месцы, то і дзяржавы б не было»

Як заяўляюць яе ўдзельнікі, такім чынам яны хочуць прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемы алькагалізацыі насельніцтва і да пагаршэньня эканамічнага і палітычнага становішча ў краіне. Маладыя людзі кажуць, што яны вырашылі на Дзень Волі не парушаць традыцыю і прайсьці маршам, калі даведаліся, што іншыя ўдзельнікі акцыі вырашылі застацца ля Акадэміі навук.

Лідэра «Правага альянсу» Юрася Карэтнікава напярэдадні акцыі затрымалі на прывакзальнай плошчы і адвезьлі ў міліцыю Маскоўскага раёну. Але, калі ягоныя паплечнікі распачалі шэсьце, Юрася выпусьцілі і ён далучыўся да руху.

Юрась Карэтнікаў: «Міліцыянты забралі матэрыялы, якія былі падрыхтаваныя да акцыі, 12 вудаў, таму, бачыце, што няшмат нашай сымболікі. Я так разумею, што яны ня мелі намеру справу неяк нагнятаць, бо ведалі, што мяне тут чакаюць такія радыкальныя хлопцы. Мяне вызвалілі, каб не адбылося нейкіх правакацый».

18.55 Цімафей Дранчук з гіпэртанічным крызам дастаўлены зь міліцыі ў шпіталь.

У актывіста руху «Маладая Беларусь» Цімафея Дранчука, якога затрымала міліцыя, у пастарунку адбыўся гіпэртанічны крыз. Пад аховай міліцыянтаў Дранчука павезьлі ў трэці гарадзкі шпіталь. Затрыманага разам з Дранчуком Антона Русіна ўтрымліваюць у Першамайскім РУУС Менску.

Пра гэта паведаміў лідэр зарэгістраванага ў Літве Міжнароднага моладзевага грамадзкага аб’яднаньня «Маладая Беларусь» Зьміцер Касьпяровіч.

18.50 Мітынг скончыўся. Удзельнікі акцыі сталі ланцугом уздоўж праспэкту.


18.45
На пляцоўцы ля Акадэміі навук тым часам працягваецца мітынг. Аляксей Шэін аб’явіў, што неўзабаве выступленьні скончацца.


18.40 Шэсьцем ідуць і актывісты «Правага альянсу». Юрась Карэтнікаў заявіў, што яны пройдуць дазволеным маршрутам.

18.35 Ад удзельнікаў сьвята адлучылася група людзей, якая называе сябе нацыянал-сацыялістамі. Яны рушылі ў бок Акадэмкнігі, скандуюць «Белая воля», «Не капіталізму! Не камунізму!». Ля Акадэмкнігі ходнікі ў бок Нацыянальнай бібліятэкі перагарадзіў спэцназ. Калёна павярнула налева на вуліцу Сурганава. Удзельнікі шэсьця кажуць, што яны за беларускую мову, але супраць тых, хто хоча ў Эўразьвяз. Калёна рушыць у бок плошчы Бангалор, яе суправаджае спэцназ. Рэшта людзей засталалася на пляцоўцы перад Акадэміяй навук.





18.30



Радкевіч: Акцыя праходзіць, прынамсі пакуль, у мірным парадку. Я паводзяць сябе прадстаўнікі сілавых структураў? Ці не перашкаджаюць яны працы журналістаў?

Дашчынскі: Пакуль што міліцыянты паводзяць сябе спакойна. Яны проста назіраюць за тым, што адбываецца на пляцоўцы каля Акадэміі Навук. А тут распачаўся мітынг. Арганізатары дасталі мікрафон і пачаліся выступы ўдзельнікаў. Распачаў выступы Аляксей Шэін, пасьля яго выступіў Алесь Лагвінец, Аляксей Янукевіч, а тады Віталь Рымашэўскі. Пакуль ніхто не зьбіраецца сыходзіць з гэтага месца.
Я думаю наўрад ці тут ёсьць тыя людзі, якімі палохаў начальнік менскай міліцыі Фармагей


Радкевіч: Алесь, вы ўжо ня першы раз працуеце на гэтых вулічных акцыях. Які кантынгент сабраўся на мітынг гэтым разам? Гэта, так бы мовіць, усё тыя ж твары, або там ёсьць моладзь, нейкія новыя людзі?

Дашчынскі: Я думаю, наўрад ці тут ёсьць тыя людзі, якімі палохаў начальнік менскай міліцыі Фармагей. Мне здаецца, што тут шмат сталых удзельнікаў гэтых сьвяткаваньняў і вельмі шмат моладзі, якая прадстаўляе розныя моладзевыя арганізацыі. Пакуль што працягваецца вельмі міралюбная акцыя.

Радкевіч: Так што тэрарыстаў зь іншых дзяржаваў вы не заўважылі?

Дашчынскі: Не, тут такіх людзей я ня бачу.





18.20 Пачаўся мітынг. Выступілі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, актывіст руху «За свабоду» Алесь Лагвінец, сузаснавальнікі БХД Віталь Рымашэўскі і Аляксей Шэін. Выступоўцы вымушаны карыстацца звычайным мэгафонам, бо гукаўзмацняльная апаратура была затрыманая.




18.15



Абакунчык: Я зараз на верхніх прыступках каля будынку Акадэміі навук. Народ падыходзіць, яго ўсё больш. Людзі стаяць і на супрацьлеглым баку вуліцы, каля кінатэатра «Кастрычнік». Шмат бел-чырвона-белых сьцягоў і сьцягоў Эўразьвязу. Выступіў адзін з кіраўнікоў БХД Аляксей Шэін. Ён павіншаваў прысутных з Днём незалежнасьці.
Мы не зьбіраемся нікуды весьці людзей, каб не было супрацьстаяньня з міліціяй


З прычыны затрыманьня гукаўзмацняльнай апаратуры выкарыстоўваецца лякальная апаратура. Побач са мной адзін з заяўнікаў акцыі, старшыня Менскай гарадзкой арганізацыі БНФ Віктар Івашкевіч. Віктар, якія абставіны затрыманьня гукаўзмацняльнага абсталяваньня?

Івашкевіч: У пятніцу і ў панядзелак мы сустракаліся з прадстаўнікамі ГУУС, яны заявілі, што дазволяць выкарыстоўваць апаратуру, каб мы маглі кантраляваць хаду акцыі. Абяцаньне даваў намесьнік начальніка ГУУС Уладзімер Сенілевіч.

Але сёньня ў парушэньне ўсіх пагадненьняў апаратура была затрыманая. Яна ўтрымліваецца ў Цэнтральным РАУС.

Радкевіч: Віктар, затрыманьне апаратуры адбываецца штогод. Што вас зьдзівіла ў затрыманьні гэтым разам?

Івашкевіч: Раней ўлады не давалі абяцаньняў. Выступы будуць чутны і праз тую апаратуру, якая ёсьць, але канцэрт пры дапамозе яе праводзіць немагчыма.

Прадстаўнік "Руху За Свабоду«Аляксей Кавалец: Мы зьвязаліся з кіроўцам машыны з апаратурай. Ён сядзіць у пастарунку паміж двума міліцыянтамі. Яны ня могуць патлумачыць, за што затрыманая апаратура.

Выступіў старшыня БНФ Аляксей Янукевіч, ён заклікаў прысутных ушанаваць памяць пісьменьніка Кастуся Тарасава, пахаваньне якога адбываецца сёньня.

Радкевіч: Кіраўнік менскай міліцыі Леанід Фармагей заявіў, што на акцыю 25 сакавіка зьбіраюцца прыехаць прадстаўнікі замежных краін, якія зьбіраюцца ўчыніць акцыі кшталту 3 ліпеня. Спадар Івашкевіч, як бы вы маглі пракамэнтаваць гэтае паведамленьне?

Івашкевіч: Паводле Фармагея, гэтыя асобы зьбіраліся прыехаць з Расеі. Ну вось вынік адкрытай мяжы з Расеяй. Начальнік ГУУС ведае пра тое, што адтуль зьбіраюцца прыехаць тэрарысты, але чамусьці не затрымлівае іх

Радкевіч: А які далейшы сцэнар акцыі?

Івашкевіч: Мы не зьбіраемся нікуды весьці людзей, каб не было супрацьстаяньня зь міліціяй. Але ніхто ня хоча ісьці на Бангалор. Таму, хутчэй за ўсё, адбудзецца велізарны пікет уздоўж праспэкту.

Андрэй Саньнікаў пра свой удзел у сьвяткаваньні Дня Волі: “Гэта найвялікшае сьвята – сьвята Волі, сьвята Незалежнасьці. Я лічу, што ў наступным годзе мы будзем сьвяткаваць яго як дзяржаўнае сьвята ў вольнай Беларусі. Таму я сёньня сюды й прыйшоў”.

18.05



Дашчынскі: Людзі яшчэ зьбіраюцца. Пакуль іх некалькі соцень. Ужо разгорнутыя бел-чырвона-белыя сьцягі і расьцяжкі. Міліцыя затрымала гукаўзмацняльную тэхніку. Напярэдадні міліцэйскае начальства абяцала, што затрымліваць тэхніку ня будуць. Цяпер адзін зь міліцэйскіх чыноўнікаў заявіў, што прыбылі дэструктыўныя элемэнты, якія могуць зрабіць правакацыю накшталт таго, што адбылося 3 ліпеня. А мітынг тут праводзіць, маўляў, не дазволена. Калі людзі зьбяруцца, міліцыя па мэгафоне скажа ім, куды ісьці.

Цягам дня па ўсёй Беларусі адбываліся затрыманьні. Затрыманыя 5 актывістаў «Правага альянсу» ў Лідзе, у Бабруйску затрымалі некалькі актывістаў БХД, у Менску ў Андруся Крэчкі канфіскавалі 20 сьцягоў. У некаторых месцах адбываюцца ператрусы на кватэрах актывістаў.

Затрымалі і старшыню АГП Анатоля Лябедзьку. Яго схапілі на падставе неабходнасьці праверыць яго дакумэнты.

18.03 Затрымалі кіроўцу з гукавой апаратурай, яго даставілі ў цэнтральны РАУС. Прычым кіроўцу не патлумачылі прычыну затрыманьня, і пасьля міліцыянты спэцыяльна яму тэлефанавалі, каб патлумачыць прычыну.

18.00 Паднялі польскі сьцяг. Ідзе запіс у БХД. Некаторыя маладыя людзі хаваюць свой твар пад хусткамі.

17.55 Ленід Фармагей, начальнік ГУУС Менгарвыканкаму: Прыбылі дэструктыўна настроеныя элемэнты зь іншай дзяржавы. Пакуль мы іх не знайшлі. Яны маюць намер зрабіць правакацыю падобна на тую, якая была 3 ліпеня 2008 году. У такім выпадку ўся адказнасьць кладзецца на вас як на арганізатараў мерапрыемства.




17.53 Віктар Івашкевіч паведаміў, што гукаўзмацняльная апаратура затрыманая. Хоць, маўляў, міліцыя абяцала гэтага не рабіць.



17.50 Зьявіўся прадпрымальнік Алесь Макаеў. Шмат моладзі, трымаюць сьцяжці «Маладога фронту». Некаторыя прысутныя трымаюць у рухах сьцяжкі з надпісам «25 сакавіка — Дзень незалежнасьці».






17.40 На пляцоўцы — прыкладна 200 чалавек. Лунаюць бел-чырвона-белыя сьцягі і сьцягі Эўразьвязу. З палітыкаў пакуль толькі Віктар Івашкевіч.




17.15
Вуліца Дарашэвіча застаўленая аўтазакамі міліцыі.


17.00







Затрыманьні на Дзень Волі

Дзень Волі ў войску і за кратамі

Дзень Волі са Свабодай


У Менску арганізатары акцыі плянуюць прайсьці ад Акадэміі навук па ходніках да сквэру Янкі Купалы. Аднак ўлады Менску дазволілі правесьці мітынг на плошчы Бангалор.

Заяўнікі кажуць, што час і месца збору ўдзельнікаў мерапрыемства засталіся ранейшымі — а 18.00 на пляцоўцы каля будынку прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук.



Глядзець вялікую мапу


Дзень Волі 2009


Дзень Волі 2008


Дзень Волі 2007

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG