Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Бабруйску затрымалі Таісію Кабанчук і яшчэ трох сябраў БХД


Таісія Кабанчук

Таісія Кабанчук

Сёньня прыкладна а другой гадзіне дня на вакзале ў Бабруйску міліцыянты затрымалі чатырох сяброў Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, якія зьбіраліся ехаць у Менск.


Спачатку затрымалі Яўгена Вішнякова і Максіма Чарняка. Іх абвінавацілі ў нібыта перавозе наркатычных сродкаў.

Пазьней затрымалі кіраўніцу Магілёўскай абласной арганізацыі БХД Таісію Кабанчук, а таксама Ігара Казімірчыка “дзеля праверкі дакумэнтаў”.

Хутчэй за ўсе, актывістам БХД проста не дадуць сесьці на цягнік да Менску і адпусьцяць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG