Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Мартынаў: “Партнэрства з Каракасам — не адыход ад супрацоўніцтва з Масквою”


Сяргей Мартынаў
Сяргей Мартынаў

Пра гэта заявіў кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў напярэдадні свайго сёньняшняга візыту ў Маскву, на паседжаньне Рады міністраў замежных спраў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).


Як падае агенцтва Інтэрфакс, у Маскве, сярод іншага, будуць абмеркаваныя пытаньні рэалізацыі рашэньняў АДКБ, каардынацыі замежнапалітычнай дзейнасьці ў рамках арганізацыі з Эўразійскай эканамічнай супольнасьцю. Плянуецца, што міністры дзяржаў-сяброў АДКБ (Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея) падпішуць шэраг сумесных заяваў.

Камэнтуючы вынікі нядаўняга візыту беларускага прэзыдэнта ў Лацінскую Амэрыку, кіраўнік беларускага МЗС адзначыў, што Менск вымушаны быў ісьці ў Вэнэсуэлу, паколькі не атрымаў доступу да расейскіх рэсурсаў.

Паводле ягоных слоў, Беларусь неаднойчы праяўляла настойлівую зацікаўленасьць у тым, каб атрымаць магчымасьць здабываць нафту і газ у Расеі, і прасоўвала самыя розныя прапановы, якія, на жаль, не атрымалі практычнага разьвіцьця.

Аднак, калі Менск зможа атрымаць доступ да расейскіх рэсурсаў, то ён будзе з задавальненьнем працаваць у Расеі, падкрэсьліў міністар Мартынаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG