Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марголін: “Улады працягваюць гульню ў лібэралізацыю”


Усе патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты сталічнага гарадзкога савету ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, акрамя Аляксанлра Сяргяенкі, пасьпяхова прайшлі рэгістрацыю ў тэрытарыяльных выбарчых камісіях. Яны афіцыйна набылі статус кандыдата ў дэпутаты.


Пра гэта “Свабодзе” сёньня паведаміў старшыня выканкаму АГП Ігар Шынкарык.

Намесьнік кіраўніка партыі Леў Марголін з гэтай нагоды адзначае:

“У нас такое ўражаньне, што ўлады адрэагавалі на тое, што зрабіла АГП – спыніла ўдзел у выбарах. Улада прыняла захады для таго, каб зарэгістраваць фактычна ўсіх кандыдатаў, якія яшчэ засталіся. Вядома, што быць абранымі ад гэтага ў іх шанцы не павялічыліся. Але ўсё-такі гэта – працяг гульні ў лібэралізацыю”.
XS
SM
MD
LG