Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масты: “Не падпісвайся за “бэнээфаўца”!


Алесь Зарэмбюк
Алесь Зарэмбюк

Прадстаўнік руху “За свабоду” Алесь Зарэмбюк мае намер балятавацца ў Мастоўскі раённы савет. Вынікі рэгістрацыі кандыдатаў будуць вядомыя толькі пасьля 18 гадзіны.


Аднак, як яму стала вядома, улады спраўджвалі, дзе працуюць людзі, якія падпісваліся за яго вылучэньне, і настаўнікаў, якія гэта зрабілі, палохалі: маўляў, яны падпісаліся за “бэнээфаўца” і могуць застацца бяз працы.

Алесь Зарэмбюк зазначае, што ён беспартыйны. Ён падкрэсьлівае, што Выбарчы кодэкс гарантуе грамадзянам магчымасьць падтрымаць любога кандыдата, але ў рэчаіснасьці адбываецца іншае.

Напрыклад, падчас збору подпісаў за вылучэньне А.Зарэмбюка некаторыя падпісваліся, але казалі, што іхнія муж ці жонка падпісацца ня змогуць, бо працуюць у дзяржаўнай установе ці арганізацыі і баяцца, што ім не працягнуць кантракт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG