Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вакол усяго столькі і такога, што душа проста пяе! Новая перадача Свабоды – “Песьні праўды Лявона Вольскага”.


СЛУХАЦЬ:



Cёньня – Дзень Волі ад нудных і шэрых навінаў.
Сёньня – Дзень Волі ад звыклай будзённай хлусьні.
Сёньня – Дзень Волі ад словаў, сказаных за сьпінай
І ад штодзённай бясколернае мітусьні.

Рэфрэн:
Сьвяткуем! Сьмяемся! Сваволім!
Дзень Волі! Дзень Волі! Дзень Волі!

Сёньня – Дзень Волі ад субардынацыяў розных
І ад пустэчы, што нас прымушаюць любіць.
Сёньня – Дзень Волі! Няхай вызваляецца розум!
Хай ачышчаюцца думкі і сэрца ня сьпіць!

Рэфрэн.

Хай вызваляецца мова ад сьпячкі зімовай,
Хай вызваляюцца вочы ад шэрай імжы!
Сёньня – Дзень Волі, калі разбураюцца змовы…
Сонца нам сьвеціць і гучна зьвіняць капяжы.

Рэфрэн.
XS
SM
MD
LG