Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура сьцьвярджае, што ціску на сяброў прафсаюзу няма


Belarus – Siarhey Antusevich, 29Sep2008

Belarus – Siarhey Antusevich, 29Sep2008

Такі адказ атрымалі ў Беларускім Незалежным прафсаюзе “Гродна Азот”. У звароце ў пракуратуру гаварылася аб ціску на сяброў прафсаюза з боку адміністрацыі з патрабаваньнем выйсьці зь яго шэрагаў.


Паводле лідэра прафсаюза Сяргея Антусевіча, у лісьце з пракуратуры гаворыцца, што з кіраўнікамі цэхаў, якія нібыта аказвалі ціск на сяброў прафсаюза, праведзеныя гутаркі, падчас якіх тыя запэўнілі, што не парушалі дзейснага заканадаўства.

Чарговы ціск на сяброў незалежнага прафсаюза на гарадзенскім прадпрыемстве пачаўся ў мінулым месяцы і кіраўніцтва прафсаюза вымушана было зьвярнуцца са скаргай у пракуратуру.

Нагадаем, што новы, прызначаны з Расеі летась у жніўні, кіраўнік “Гродна Азот” Ігар Жылін, са словаў С.Антусевіча, публічна заяўляў раней, што існаваньне двух прафсаюзаў немэтазгоднае. Паводле Жыліна, Беларускі незалежны прафсаюз выступае супраць дзяржавы.
XS
SM
MD
LG