Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ларын: пасьля сюжэту на БТ Аўтуховіч вырашыў адпомсьціць Саўчанку


У Вярхоўным судзе працягваецца працэс над Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімерам Асіпенкам, Міхаілам Казловым і Аляксандрам Ларыным, якіх абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэракту ды іншых злачынствах. Працэс ідзе ад 16 сакавіка.


Напярэдадні быў вывучаны пратакол вочнай стаўкі Мікалая Аўтуховіча з Аляксандрам Ларыным, якая адбылася 10 ліпеня 2009 года. Паводле назіральнікаў, Аляксандар Ларын падчас гэтай стаўкі нічога не казаў пра замах на Ўладзімера Саўчанку, экс-старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму, які ён рыхтаваў, паводле ягоных словаў, на замову Мікалая Аўтуховіча.

Таксама быў прагледжаны відэасюжэт БТ з прэтэнзіямі ваўкавыскіх гарадзкіх уладаў да Мікалая Аўтуховіча, які нібыта ня плаціць падаткаў. Раней А.Ларын казаў, што менавіта пасьля гэтага сюжэту, у якім нібыта быў паказаны Ў.Саўчанка, М.Аўтуховіч вырашыў помсьціць за тое, што яго выставілі чалавекам, які ня плаціць падаткаў і з-за гэтага, нібыта, немагчыма плаціць пэнсіі гараджанам. Але ў гэтым відэасюжэце, як аказалася, У.Саўчанка, наогул, не фігураваў.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце
XS
SM
MD
LG