Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўшчына: Шасьцёра апазыцыянэраў — кандыдаты на дэпутацтва


Уладзімер Шанцаў — у ліку зарэгістраваных кандыдатаў

Уладзімер Шанцаў — у ліку зарэгістраваных кандыдатаў

На Магілёўшчыне пакуль зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў толькі шасьцёра апазыцыйных актывістаў. Усяго за дэпутацтва выказалі жаданьне пазмагацца чатыры дзясяткі апазыцыянэраў.

Вядома, што ў Магілёве зарэгістравалі кандыдатамі на дэпутацтва ў аблсавет траіх актывістаў незарэгістраванай Партыі свабоды й прагрэсу — Юрыя Стукалава, Сяргея Гвая й Аляксандра Сілкова. Лёс пяці прэтэндэнтаў ад партыі ў Магілёўскі гарсавет пакуль невядомы.

Зарэгістравалі ў Магілёве кандыдатам у дэпутаты аблсавету кіраўніка рэгіянальнай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шанцава. Нягледзячы на пастанову партыі пра няўдзел у выбарах, спадар Шанцаў барацьбу за дэпутацтва працягне.

У Бабруйску пасьведчаньне кандыдата ў дэпутаты аблсавету атрымае актывістка незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Аляксандра Сьянава, а ў Бабруйскі райсавет — яе аднапартыец Аляксандар Леаненка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG