Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі аўтар Дэйвід Шэнк (David Shenk) у сваёй найноўшай кніжцы, "Геній у кожным з нас" (The Genius in All of Us), аргумэнтуе, што нашы гены не да канца вызначаюць нашы інтэлектуальныя магчымасьці і таленты.


На думку Шэнка, — які на пацьверджаньне свайго тэзісу прыводзіць кучу навуковых доказаў, сабраных за апошнія 20 гадоў, — спосаб, у які чалавечы генатып праяўляе сябе ў жыцьці, можа быць да вялікай меры мадыфікаваны навакольлем жыцьця чалавека.

"Гены пастаянна актывізуюцца і дэактывізуюцца стымуламі з навакольля, харчаваньнем, гармонамі, нэрвовымі імпульсамі і іншымі генамі” — піша Шэнк у сваёй кніжцы, якая мае падзагаловак "Чаму ўсё, што вам казалі пра генэтыку, талент і каэфіцыент інтэлекту, гэта няпраўда".

У прыватнасьці, Шэнк займаецца пытаньнем надзвычайных здольнасьцяў сярод людзей і высьвятленьнем прычынаў іх узьнікненьня. Цытуючы навуковыя досьледы, праведзеныя над ананімнымі пацыентамі, ды падаючы ў прыклад факты з жыцьця агульнавядомых і выдатных майстроў сваёй справы — бэйсбаліста Тэда Ўільямса, баскетбаліста Майкла Джордана, кампазытараў Моцарта і Бэтховэна — аўтар падводзіць чытача да высновы, што найважнейшая рэч для праяўленьня таленту чалавека — гэта безупыннае практыкаваньне ў выбраным ім умельстве. Калі хочаце нешта рабіць добра, вы павінны рабіць гэта раз-пораз і без упыну, таму што, паводле Шэнка, такая "наўмысная практыка" можа давесьці да зьменаў у мозгу, якія дазволяць вам дасягнуць новых вяршыняў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG