Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандрусевіч: “Мінская спадчына” разбурае спадчыну”


 Тадэвуш Кандрусевіч

Тадэвуш Кандрусевіч

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаў занепакоенасьць лёсам комплексу бэрнардынскага кляштара ў Менску.


“Заўсёды казалі, што там будзе музэй, нават запрапануюць каталіцкаму касьцёлу зрабіць частку экспазыцыі. Але зусім нядаўна я даведаўся, што распрацаваная дакумэнтацыя, каб там стварыць гатэльны комплекс”.

Тадэвуш Кандрусевіч таксама паведаміў, што на свой зварот да ўладаў атрымаў адказ ад дырэктара КУП “Мінская спадчына” Паўла Шыкунца. У адказе паведамляецца, што гэтае пытаньне абмеркаванае і ўзгодненае з усімі зацікаўленымі арганізацыямі на сымпозіюмах і сустрэчах. “Але нас туды ніхто ніколі не запрашаў”, — паведаміў мітрапаліт. Як падкрэсьліў Тадэвуш Кандрусевіч, асаблівы непакой выклікае тое, што прадугледжаная ня толькі рэстаўрацыя, але таксама рэканструкцыя кляштарнага комплексу. “Гэта самы стары будынак, які знаходзіцца ў Менску. Іх некалькі — толькі на пальцах пералічыць. І сёньня, калі ўвесь сьвет так моцна клапоціцца пра тое, каб захаваць спадчыну, “Мінская спадчына”, якая павінна захоўваць спадчыну, яе разбурае”.
XS
SM
MD
LG